«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспекі»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 1877
10 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» (далей — законапраект), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраект прапануе комплексную карэкціроўку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» (далей — Закон аб пажарнай бяспецы).
Пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання ўнесены змены ў артыкул 8 Закона аб пажарнай бяспецы, якія ўдакладняюць склад сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі.
У прыватнасці, прапанавана вызначыць, што сістэму супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі будуць утвараць патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі, якія змяшчаюцца ў нарматыўных прававых актах (іх структурных элементах), у тым ліку абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актах (іх структурных элементах), і міжнародных актах (іх структурных элементах). Пры гэтым пералік нарматыўных прававых актаў (іх структурных элементаў), у тым ліку абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў (іх структурных элементаў), і міжнародных актаў (іх структурных элементаў), якія змяшчаюць патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі, якія ўтвараюць сістэму супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, будзе ўстанаўлівацца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Палажэнне артыкула 21 Закона аб пажарнай бяспецы ў частцы ўдакладнення абавязкаў работнікаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі таксама дапрацавана да другога чытання. Прапанавана ўстанавіць, што работнікі ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі будуць абавязаны выконваць заканадаўства аб пажарнай бяспецы і міжнародныя акты ў частцы патрабаванняў, якія з’яўляюцца састаўной часткай іх прафесійнай дзейнасці.
Удакладнена палажэнне артыкула 34 Закона аб пажарнай бяспецы, згодна з якім патрабаванні, прадпісанні, заключэнні, вынесеныя (выдадзеныя) органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду, могуць быць абскарджаны вышэйшым службовым асобам органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і (або) у судовым парадку.
У артыкуле 361 Закона аб пажарнай бяспецы ўдакладнены палажэнні, якія тычацца прадастаўлення права органам дзяржаўнага пажарнага нагляду для выканання ўскладзеных на іх абавязкаў выдаваць у адпаведнасці з заканадаўствам дакументы, якія змяшчаюць пералікі патрабаванняў у галіне пажарнай бяспекі, а таксама правы доступу на аб’екты, у дачыненні да якіх ажыццяўляюцца мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, незалежна ад іх прызначэння, форм уласнасці, крыніц фінансавання пры прад’яўленні службовых пасведчанняў і рашэнняў аб ажыццяўленні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, а ў адносінах да аб’ектаў, доступ на якія абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, — і іншых дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам для допуску на такія аб’екты.
Законапраект прадугледжвае іншыя карэкціроўкі Закона аб пажарнай бяспецы з улікам практыкі яго правапрымянення.
У выніку прыняцця гэтага законапраекта з’явіцца дакладны падзел у прававым рэгуляванні дзейнасці па папярэджанні і тушэнні пажараў у Рэспубліцы Беларусь.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Макарэвіч Аксана Яўгенаўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
2. Першае чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2019 13 чэрвеня 2019 года, шостае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 10.10.2019 10 кастрычніка 2019 года, другое пасяджэнне сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні