«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 4362
19 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва».
Распрацоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю
карэкціроўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным
дабрабыце насельніцтва» з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама ў мэтах
прывядзення яго ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23
лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і Указам Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад
16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».
Праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца:
абнавіць і дапоўніць паняційны апарат;
удакладніць паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;
удакладніць правы органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, іх службовых асоб, а таксама абавязкі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у гэтай сферы.
Акрамя таго, актуалізаваны пералік аб’ектаў, якія падлягаюць дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызе, вызначаны прадмет дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы ў дачыненні да горадабудаўнічых праектаў, праектаў санітарна-абаронных зон, зон санітарнай аховы крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння, праектнай дакументацыі, рэгламентаваны асобныя пытанні, якія тычацца выдачы санітарна-гігіенічнага заключэння.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Адказны дэпутат: Курсевіч Валянціна Вацлаваўна
Адказны работнік Сакратарыята:
Макейчык Таццяна Уладзіміраўна – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
2. Першае чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 02.10.2018 2 кастрычніка 2018 года, адкрыццё пятай сесіі, першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 19.06.2019 19 чэрвеня 2019 года, сёмае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні