«Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 4876
Законапраект прадугледжвае далейшую лібералізацыю валютных адносін у рэспубліцы і рэалізацыю мерапрыемстваў па девалютызацыі эканомікі, накіраваных на фарміраванне грашовых разлікаў і цэнаўтварэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключна ў нацыянальнай валюце.
Законапраектам прадугледжана:
перагляд паняційнага апарата, тэрмінаў і вызначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў валютным заканадаўстве і заканадаўстве аб каштоўных паперах;
унясенне змяненняў у паўнамоцтвы і правы Нацыянальнага банка ў вобласці валютнага рэгулявання;
замацаванне магчымасці ўвядзення Урадам сумесна з Нацыянальным банкам валютных абмежаванняў у выпадку пагрозы эканамічнай бяспекі краіны;
замацаванне праў і абавязкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў пры правядзенні валютных аперацый;
замацаванне дазволеных выпадкаў выкарыстання замежнай валюты паміж удзельнікамі валютных адносін;
устанаўленне асноўных палажэнняў правядзення Нацыянальным банкам маніторынгу валютных аперацый;
устанаўленне рэгістрацыйнага парадку валютных дагавораў пры правядзенні рэзідэнтамі асобных валютных аперацый больш за ўстаноўленыя гранічныя значэнні;
адмена дырэктыўнага ўстанаўлення тэрмінаў рэпатрыяцыі валютнай выручкі і даванне права рэзідэнтам самім вызначаць тэрміны рэпатрыяцыі зыходзячы з дагаворных дачыненняў з контрагентамі; зняцце абмежаванняў на адкрыццё рэзідэнтамі рахункаў у замежных банках;
зняцце абмежаванняў на правядзенне рэзідэнтамі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу;
замацаванне мэт, асноўных прынцыпаў і задач валютнага рэгулявання і валютнага кантролю;
унясенне змяненняў у паўнамоцтвы органаў валютнага кантролю, а таксама банкаў пры правядзенні імі валютных аперацый кліентаў.
Акрамя таго, прыняцце законапраекта дазволіць ажыццявіць паэтапную гарманізацыю і збліжэнне падыходаў да фарміравання і правядзення валютнай палітыкі ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза.
19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У
ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю».
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
2. Першае чытанне
Сесія: Семая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 19.11.2019 19 лістапада 2019 года, трэцяе пасяджэнне сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 21.05.2020 21 мая 2020 года, шостае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні