Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6662
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» у мэтах яго прывядзення ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, узгаднення яго норм з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і іх удасканалення з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Новая рэдакцыя названага Закона прадугледжвае пераход ад рамачнага (базавага) да непасрэднага рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін у гэтай сферы, устанаўліваючы рацыянальны баланс паміж заканадаўчым і падзаконным прававым рэгуляваннем.

У выніку прыняцця законапраекта будзе забяспечана комплекснае, сістэмнае, у найбольшай ступені цэласнае і ўзгодненае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы забеспячэння адзінства вымярэнняў, будуць у большай ступені абаронены правы і законныя інтарэсы грамадзян і арганізацый, у тым ліку за кошт забеспячэння прававой дакладнасці, яснасці і празрыстасці правіл і працэдур у сферы забеспячэння адзінства вымярэнняў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.11.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказныя дэпутаты: Курсевіч Валерый Віктаравіч , Салаўёў Пётр Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ледаковіч Віталь Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Трафімава Таццяна Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Першае чытанне
Усе законапраекты