Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў і аховы водных рэсурсаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 962
Апісанне законапраекта

8 снежня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў і аховы водных рэсурсаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай законапраекта з’яўляецца прывядзенне законаў у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў», іншымі заканадаўчымі актамі. Акрамя таго, у Водны кодэкс уносяцца змяненні ў мэтах урэгулявання пытанняў, звязаных з узвядзеннем паверхневых водных аб’ектаў, іх утрыманнем у належным экалагічным стане і добраўпарадкаваннем.

У адпаведнасці з тэрміналогіяй, што выкарыстоўваецца ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў», уносяцца змяненні ў законы «Аб абароне правоў спажыўцоў», «Аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі», «Аб пітным водазабеспячэнні», «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» (паняцці «метралагічны кантроль», «паверка», «методыкі выканання вымярэнняў», «метралагічнае пацверджанне прыдатнасці методык выканання вымярэнняў» замяняюцца адпаведна на «метралагічная ацэнка», «дзяржаўная паверка», «методыкі (метады) вымярэнняў», «атэстацыя методык (метадаў) вымярэнняў»). Удакладняюцца працэдуры, якія павінны ажыццяўляцца ў дачыненні сродкаў і методык (метадаў) вымярэнняў.

У Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» уносяцца змяненні, згодна з якімі вымярэнні, што выконваюцца пры кантролі за праездам цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах, а таксама пры абследаванні транспартных сродкаў на прадмет адпаведнасці іх вагавых і габарытных параметраў дапушчальным параметрам, адносяцца да сферы дзейнасці, у якой ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў.

У мэтах прывядзення тэрміналогіі ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 485 «Аб удасканаленні зямельных адносін і разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб» уносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» і Водны кодэкс.

У Водны кодэкс уводзяцца новыя тэрміны: «добраўпарадкаванне паверхневых водных аб’ектаў» і «утрыманне паверхневых водных аб’ектаў у належным стане». Кодэкс дапаўняецца артыкулам, што рэгулюе гэтыя пытанні.

Дапаўняюцца кампетэнцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — устанаўліваць патрабаванні па ўтрыманні паверхневых водных аб’ектаў у належным стане і іх добраўпарадкаванні; мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў — вызначаць канкрэтныя месцы для правядзення работ па добраўпарадкаванні паверхневых водных аб’ектаў на землях агульнага карыстання і землях запасу; а таксама абавязак водакарыстальнікаў утрымліваць паверхневыя водныя аб’екты ў належным стане і ажыццяўляць іх добраўпарадкаванне.

Патрабаванні па ўтрыманні паверхневых водных аб’ектаў у належным стане і добраўпарадкаванні не распаўсюджваюцца на ўнутраныя водныя шляхі і аб’екты, звязаныя з забеспячэннем бяспекі суднаходства, аб’екты меліярацыі зямель, а таксама на сажалкі-капані, узведзеныя ў межах зямельных участкаў, прадастаўленых ва ўстаноўленым парадку, і на тэхналагічныя водныя аб’екты.

Законапраектам вызначана, што:

— утрыманне паверхневых водных аб’ектаў у належным стане ажыццяўляецца для падтрымання іх добрага альбо выдатнага экалагічнага стану. Работы па ўтрыманні паверхневых водных аб’ектаў у належным стане праводзяцца на саміх аб’ектах і ў межах прыбярэжных палос;

— ацэнка стану паверхневых водных аб’ектаў ажыццяўляецца па выніках маніторынгу паверхневых вод, вытворчых назіранняў, а таксама адбору пробаў і вымярэнняў, праведзеных у рамках ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці;

— у выпадках неадпаведнасці экалагічнага стану паверхневых водных аб’ектаў добраму альбо выдатнаму за водакарыстальнікамі замацоўваецца абавязак распрацоўваць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўтрыманне паверхневых водных аб’ектаў у належным стане (далей — комплекс мерапрыемстваў). Вызначаны работы, якія водакарыстальнікі павінны праводзіць без распрацоўкі комплексу мерапрыемстваў. Пералік работ, што ўключаюцца ў комплекс мерапрыемстваў, парадак яго распрацоўкі і тэрмін рэалізацыі ўстанаўліваюцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Акрамя таго, уносяцца дапаўненні, якія вызначаюць змест і наступствы самавольнага выканання работ на водных аб’ектах.

Гісторыя законапраекта

У ходзе падрыхтоўкі да першага чытання Праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў)зменена назва.

Стала — «Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў і аховы водных рэсурсаў».


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Хлабукін Ігар Канстанцінавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Сініцкая Наталля Сцяпанаўна —загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы 

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.03.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by