Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1491
Апісанне законапраекта

 

16 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праектам Закона прадугледжваюцца наступныя навацыі.

Працоўны кодэкс дапаўняецца новымі падставамі звальнення па ініцыятыве наймальніка:

за прымус іншых работнікаў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэнне ім перашкод для выканання працоўных абавязкаў, а таксама за заклік да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын;

за ўдзел у незаконнай забастоўцы, а таксама ў іншых формах адмовы ад выканання сваіх працоўных абавязкаў без уважлівых прычын;

адсутнасць на працы ў сувязі з адбываннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, які перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў.

Законапраектам устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі, удакладняецца парадак прыцягнення работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці, а таксама прадугледжваецца карэкціроўка асобных нарматыўных прадпісанняў у дачыненні да арганізацыі забастоўкі.

Праектам Закона прапануецца ўстанавіць забарону на правядзенне забастовак на прадпрыемствах, якія маюць небяспечныя вытворчыя аб’екты. Адпаведная норма ўносіцца ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай бяспецы».

 

Гісторыя законапраекта

У ходзе падрыхтоўкі да другога чытання праект Закона «Аб змяненні законаў» змяніў назву на: Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін».

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Канановіч Людміла Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Гошка Валянціна Уладзіміраўна – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.03.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by