Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1491
Апісанне законапраекта

16 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне з улікам практыкі прымянення дзеючага заканадаўства прававых і арганізацыйных асноў дзейнасці органаў унутраных спраў, умоў і меж прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, прымянення і выкарыстання зброі ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў, супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы, органа дзяржаўнай аховы і органаў дзяржаўнай бяспекі.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца:

аднесці органы ўнутраных спраў да ваенізаваных арганізацый;

замацаваць падставы і межы абмежавання адкрытасці (галоснасці) рэалізацыі функцый органаў унутраных спраў;

удасканаленне падстаў і парадку прымянення зброі і спецыяльных сродкаў ва ўстаноўленых законам выпадках;

пашырэнне пераліку выпадкаў прымянення баявой і спецыяльнай тэхнікі для мэт забеспячэння грамадскай бяспекі і аховы грамадскага парадку;

удасканаліць парадак прымянення і выкарыстання зброі ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў, супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы, органа дзяржаўнай аховы і органаў дзяржаўнай бяспекі;

надзяліць органы ўнутраных спраў паўнамоцтвамі:

на атрыманне на бязвыплатнай аснове без пісьмовай згоды фізічных асоб звестак з інфармацыйных сістэм, у тым ліку якія змяшчаюць персанальныя даныя;

па праверцы ў грамадзян дакументаў, неабходных для праверкі выканання імі правілаў, нагляд і кантроль за выкананнем якіх ускладзены на органы ўнутраных спраў;

на правядзенне асабістага агляду (замест асабістага обыску) затрыманай асобы і агляду рэчаў і транспартных сродкаў, якія знаходзяцца пры ёй;

на адабранне на часовае захоўванне прадметаў i рэчываў, забароненых да праносу (правозу) на аб’екты органаў унутраных спраў;

на забарону грамадзянам ажыццяўлення відэазапісу, фота- і кіназдымкі;

на ажыццяўленне гука- і відэазапісу навакольнага становішча, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў;

на прымяненне спецыяльных сродкаў да затрыманых правапарушальнікаў у выпадках, калi ёсць падставы меркаваць, што яны могуць прычыніць шкоду навакольным ці сабе.

 

У ходзе падрыхтоўкі законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні канкрэтызавана яго назва (ён унесены ў Палату прадстаўнікоў і прыняты ў першым чытанні з назвай «Аб змяненні законаў»).


Гісторыя законапраекта
2 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Мамайка Іван Андрэевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеяннi з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы 
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.03.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by