Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1400
Апісанне законапраекта

4 кастрычніка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь  «Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прадметам прававога рэгулявання праекта Закона з’яўляюцца грамадскія адносіны ў рамках функцыянавання сістэмы гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб.

Праектам Закона прапануецца:

— увесці гарантаванае вяртанне грашовых сродкаў у памеры 100 000 беларускіх рублёў, размешчаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты); 

— скараціць з аднаго месяца да 7 дзён (з даты падачы заявы аб выплаце кампенсацыі) тэрмін выплаты кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) па заявах, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння (пры неабходнасці дадатковага вывучэння заявы аб выплаце кампенсацыі захоўваецца тэрмін да аднаго месяца);

— даць фізічным асобам, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, магчымасць выбару спосабу выплаты кампенсацыі (наяўнымі грашовымі сродкамі ў банку-павераным альбо ў безнаяўным парадку з дапамогай пералічэння на паказаны ў заяве бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічнай асобы ў банку Рэспублікі Беларусь);

— павялічыць з двух да пяці гадоў працягласць часу, на працягу якога ўкладчыкі маюць права звярнуцца па кампенсацыю банкаўскага ўкладу (дэпазіту);

— перайсці да сістэмы дыферэнцыраваных узносаў банкаў у рэзерв дзяржаўнай установы «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб», у адпаведнасці з якой велічыня ўзносаў банкаў будзе залежаць ад узроўню рызык, што прымаюцца банкамі пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці;

— пашырыць магчымасці для інвеставання часова свабодных грашовых сродкаў названага Агенцтва.

У мэтах забеспячэння магчымасці ажыццяўлення выплаты кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у скарочаныя тэрміны законапраектам карэктуюцца нормы, якія тычацца абавязкаў банкаў фармаваць рэестр абавязацельстваў і актуалізаваць звесткі пра памер абавязацельстваў перад фізічнымі асобамі. Пры гэтым адначасова Агенцтва надзяляецца паўнамоцтвамі, якія дазваляюць забяспечыць кантроль і безумоўнае выкананне банкамі названых абавязкаў.

Рэалізацыя палажэнняў праекта Закона дасць магчымасць павысіць узровень прававой абароны ўкладчыкаў, уключаючы фізічных асоб, якія выступаюць у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, палепшыць якасць абслугоўвання ўкладчыкаў, забяспечыць стабільнае фінансаванне рэзерву Агенцтва, павысіць эфектыўнасць функцыянавання сістэмы гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб і ўстойлівасць банкаўскага сектара.

Гісторыя законапраекта
7 мая 2021 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях пакрыцця банкаўскіх укладаў), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У працэсе дапрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» да другога чытання змянілася назва на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)».


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Васюкоў Віталій Міхайлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Фёдарава Тамара Іванаўна — саветнік-кансультант  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 26.03.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

3. Першае чытанне
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 07.05.2021 7 мая 2021 года, пятае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by