Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3256
Апісанне законапраекта

18 красавіка 2023 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад          16 сакавіка 2021 г. № 107 «Аб біяметрычных дакументах» (далей —Указ № 107). У сувязі з гэтым праектам Закона прадугледжваецца вызначэнне парадку выдачы біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама дапаўненне паняційнага апарата шэрага законаў вызначэннямі тэрмінаў, якія прымяняюцца ва Указе № 107.

Акрамя таго, праектам Закона удакладняюцца падставы для прадастаўлення права на адтэрміноўку ад прызыву на воінскую службу, устанаўліваецца часовае абмежаванне на выезд з Рэспублікі Беларусь асоб, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс; даецца права Камітэту дзяржаўнай бяспекі часова абмяжоўваць выезд фізічных асоб з Рэспублікі Беларусь у інтарэсах нацыянальнай бяспекі; прадугледжваецца дадатковае рэгуляванне парадку выезду за мяжу супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.

Пры дапрацоўцы для яго разгляду ў другім чытанні ў праекце Закона:

замацаваны парадак узгаднення выезду з Рэспублікі Беларусь кіраўнікоў дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім прадастаўлены допуск да дзяржаўных сакрэтаў;

вызначана, што адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыі прадастаўляецца грамадзянам, якія на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона навучаюцца ва ўстановах адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі за мяжой і паступілі ва ўказаныя ўстановы адукацыі ва ўзросце да 18 гадоў;

унесены іншыя карэкціроўкі, накіраваныя на прывядзенне ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб адукацыі, Законам «Аб дзяржаўнай службе», Законам «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказныя дэпутаты:
  1. Ражанец Валянціна Вітальеўна
  2. Здорыкава Людміла Яўгеньеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Дабрыян Уладзімір Пятровіч — начальнік  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі;


Міхасёнак Марына Мікалаеўна
— саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.06.2022
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Восьмая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by