Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5982
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 красавiка 2020 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца прывядзенне законаў Рэспублікі Беларусь «Аб перавозцы небяспечных грузаў» і «Аб прамысловай бяспецы» у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» і «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза ТР ЕАЭС 038/2016 «Аб бяспецы атракцыёнаў» і правапрымяняльнай практыкай.

Законапраектам уносяцца змяненні, якія датычацца пытанняў дзяржаўнага рэгулявання і дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў, дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ у дачыненні небяспечных вытворчых аб’ектаў і (або) патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, прадугледжваюцца карэкціроўкі паняційнага апарата.

Акрамя гэтага, законапраектам удакладняюцца паўнамоцтвы асобных дзяржаўных органаў па выдачы пэўных дакументаў і іх дублікатаў у сферы падрыхтоўкі неабходных спецыялістаў у галіне перавозкі небяспечных грузаў і забеспячэння прамысловай бяспекі, устанаўленню форм такіх дакументаў. Напрыклад, у Законе «Аб прамысловай бяспецы» замацоўваецца норма аб тым, што работнікам, занятым на аб’ектах з выбуховымі работамі, выдаецца Адзіная кніжка ўзрыўніка. Гэта будзе садзейнічаць забеспячэнню кантролю ў гэтай сферы, а значыць і бяспекі за кошт выключэння фактару некваліфікаваных дзеянняў.

Законапраектам выключаецца ведамасны кантроль у сферах перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі. Гэта датычыцца такіх ведамстваў, як Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўны пагранічны камітэт. Замест гэтага прапануецца надзяліць адзначаныя органы паўнамоцтвам па кіраванні дзейнасцю падначаленых суб’ектаў і забеспячэнню выканання імі заканадаўства ў галіне перавозкі небяспечных грузаў і патрабаванняў прамысловай бяспекі.

У мэтах аптымізацыі работы органаў унутраных спраў, узгаднення з міжнароднай практыкай, ліквідацыі лішніх бар’ераў для бізнесу законапраектам з кампетэнцыі Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў выключаецца паўнамоцтва па ўзгадненні маршрутаў перавозкі небяспечных грузаў.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.11.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказныя дэпутаты: Гранкоўскі Аляксандр Аляксандравіч , Саракач Аляксандр Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ледакович Віталій Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 

 


Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме