Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1491
Апісанне законапраекта

16 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму» (далей — праект), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе падрыхтоўкі праекта да другога чытання:

дапрацавана фармулёўка тэрміна «экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць)»;

пералік суб’ектаў процідзеяння экстрэмізму дапоўнены ўказаннем на рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы культуры і Нацыянальную акадэмію навук;

у мэтах выключэння дубліравання норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якія ўступяць у сілу з 18 чэрвеня 2021 года, з праекта выдалены палажэнні, якія тычацца страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь за экстрэмісцкую дзейнасць.

Акрамя таго, для ўдакладнення значэння тэрмінаў «фінансавыя аперацыі» і «асаблівы кантроль» у праект уключана норма аб тым, што гэтыя тэрміны выкарыстоўваюцца ў значэннях, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння», а таксама ўнесены іншыя карэкціроўкі рэдакцыйнага і юрыдыка-тэхнічнага характару.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Ананіч Лілія Станіславаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.03.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by