«Аб змяненні законаў»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 3511
Мова законапраекта: Русский
10 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 25 чэрвеня 2019 года з назвай «Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый»).
Дапрацаваны да першага чытання законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення некаторых законаў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».
У мэтах уніфікацыі элементаў заработнай платы работнікаў і прымянення адзінай тэрміналогіі праектам Закона ўдакладняюцца асобныя палажэнні законаў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці:
у Законе «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» тэрмін «тарыфная стаўка (аклад)» змяняецца на «тарыфная стаўка (тарыфны аклад), аклад»;
у законах «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», «Аб статусе ваеннаслужачых» і «Аб альтэрнатыўнай службе» ўстанаўліваецца дадатковая гарантыя для грамадзян, якія знаходзяцца на ваеннай і альтэрнатыўнай службе, па ўключэнні перыяду такой службы ў стаж работы ў бюджэтных арганізацыях;
у Законе «Аб свабодных эканамічных зонах» выключаюцца паўнамоцтвы Савета Міністраў па вызначэнні памераў аплаты працы ў дачыненні да работнікаў адміністрацыі СЭЗ;
у Законе «Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах» тэрміны «тарыфная стаўка першага разраду» і «тарыфныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь» зменены на «базавую стаўку» і «каэфіцыенты тарыфнага разраду тарыфнай сеткі (кратныя размеры базавай стаўкі)»;
у Законе «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» тэрміны «тарыфная стаўка (аклад)» і «выплаты кампенсавальнага характару» змяняюцца на «тарыфная стаўка (тарыфны аклад), аклад» і «кампенсуючыя выплаты» адпаведна;
у Законе «Аб дзяржаўных сакрэтах» выключаецца тэрмін «тарыфныя стаўкі (аклады)»;
у Законе «Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» выключаецца паняцце «павышэнне тарыфных ставак (акладаў) за стаж работы па спецыяльнасці (у галіне)».
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Дашко Анатолій Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Сесія: Семая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 10.10.2019 10 кастрычніка 2019 года, другое пасяджэнне сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні