Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4427
Апісанне законапраекта

27 студзеня 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (далей — праект Закона).

Мэтай падрыхтоўкі праекта Закона з'яўляецца прывядзенне ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2021 г. № 215 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» норм, якія змяшчаюцца ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб нетрах, законах Рэспублікі Беларусь«Аб раслінным свеце», «Аб рэкламе» і «Аб найменні геаграфічных аб'ектаў».

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання ў мэтах выключэння практыкі множнай карэкціроўкі законаў, а таксама забеспячэнні стабільнасці прававой сістэмы з праекта Закона былі выключаны:

артыкул 2, які прадугледжвае карэкціроўку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце». Нормы названага артыкула рэалізаваны ў прынятым у другім чытанні 21 снежня 2021 года праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання»;

артыкул 3, які прадугледжвае карэкціроўку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе». Нормы названага артыкула будуць рэалізаваны ў змешчаным у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўцы праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

У сувязі з гэтым у законапраекце засталося два артыкулы, якімі прадугледжваецца:

— карэкціроўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах, у частцы пашырэння кампетэнцыі дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у галіне выкарыстання і аховы нетраў, а менавіта ў парадку прадастаўлення геалагічных, горных адводаў у межах індустрыяльнага парку, за выключэннем выпадкаў , калі рашэнне аб прадастаўленні горных адводаў прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

— карэкціроўка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб найменні геаграфічных аб'ектаў», у частцы дапаўнення кампетэнцыі адміністрацыі парку ў галіне прысваення наймення прыпыначным пунктам транспарту агульнага карыстання, размешчаным у межах індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (акрамя прыпыначных пунктаў транспарту агульнага карыстання ў населеных пунктах, размешчаных у межах індустрыяльнага парку «Вялікі камень»), і перайменаванне іх.

 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Чарняўская Жанна Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Федасеева Ірына Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

 

 



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.09.2021

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by