Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2063
Апісанне законапраекта

27 лiстапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

Праектам Закона прадугледжана карэкціроўка Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» і «Аб выканаўчым вядзенні», накіраваная на павышэнне эфектыўнасці прымянення ў Рэспубліцы Беларусь Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей 1980 года.

Так, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь дапоўнены главой, якая замацоўвае механізм разгляду судамі заявы аб вяртанні неправамерна перамешчанага ў Рэспубліку Беларусь або неправамерна ўтрыманага ў Рэспубліцы Беларусь дзіцяці або аб ажыццяўленні ў дачыненні да такога дзіцяці правоў доступу на падставе названай Канвенцыі. Пры гэтым суду прадастаўляецца права забараніць адказчыку змяняць месца жыхарства (месца знаходжання) дзіцяці і часова абмежаваць права адказчыка або дзіцяці на выезд з Рэспублікі Беларусь да ўступлення ў законную сілу рашэння суда па справе аб вяртанні дзіцяці або аб ажыццяўленні правоў доступу.

Прадугледжана ўнясенне шэрагу змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. У прыватнасці:

вызначаецца, што падзел маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю мужа і жонкі, можа ажыццяўляцца па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі як у перыяд шлюбу, так і пасля яго скасавання шляхам заключэння мужам і жонкай (былымі мужам і жонкай) у пісьмовай форме Пагаднення аб падзеле маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю мужа і жонкі. Пагадненне падлягае абавязковаму натарыяльнаму засведчанню;

ўносяцца дапаўненні, якія дазваляюць заключаць Пагадненне аб дзецях бацькам дзіцяці, якія не былі ў шлюбе або шлюб паміж якімі скасаваны. Такое пагадненне падлягае абавязковаму натарыяльнаму засведчанню;

змяняюцца падыходы да разліку запазычанасці па аліментах даўжнiка, які ў гэты перыяд не працаваў або не прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць яго заробак i (або) iншы даход. Разлік такой запазычанасці будзе ажыццяўляцца зыходзячы з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (на адно дзіця –– 50%, на двух дзяцей — 100%, на трох і больш дзяцей — 150% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва).

Акрамя таго, уносяцца змяненнi ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскі працэсуальны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі» з улікам практыкі прымянення заканадаўства ў сферы медыяцыі. Прапанаваныя праектам Закона змяненні накіраваны на больш актыўнае прымяненне медыяцыі ў мэтах ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў, у тым ліку канфліктаў, якія вынікаюць з шлюбна-сямейных адносін, што павінна спрыяць захаванню сям’і, забеспячэнню правоў і законных інтарэсаў мужа, жонкі і дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.

У прыватнасці, у Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь замацоўваецца норма аб тым, што захаванне прэтэнзійнага парадку ўрэгулявання спрэчкі альбо прымяненне медыяцыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі або дагаворам, з’яўляецца ўмовай рэалізацыі права на зварот у эканамічны суд.

У якасці дадатковых гарантый у грамадзянскім судаводстве прадугледжваецца працэдура выдачы судом выканаўчага дакумента на прымусовае выкананне медыятыўнага пагаднення.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і дапаўняецца нормамі аб прымяненнi медыяцыі па спрэчках, якія ўзнікаюць з шлюбна-сямейных адносін. Пры гэтым замацоўваецца права мужа і жонкі на ўдзел у інфармацыйнай сустрэчы з медыятарам пры скасаванні шлюбу, а таксама абавязак суда і органаў загса пры звароце мужа і жонкі з заявай аб скасаванні шлюбу растлумачваць ім названае права.

У Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь замацоўваецца магчымасць вяртання выплачанай дзяржаўнай пошліны ў выпадку звароту бакоў да медыяцыі і вынясення судом пастановы аб перадачы спрэчкі для ўрэгулявання бакамі з удзелам медыятара.

У Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь замацоўваецца магчымасць вяртання выплачанай дзяржаўнай пошліны ў выпадку звароту бакоў да медыяцыі і вынясення судом пастановы аб перадачы спрэчкі для ўрэгулявання бакамі з удзелам медыятара.


 

Гісторыя законапраекта
19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».
Законапраекты, якія ўвайшлі, як частка бягучага законапраекта
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Власевіч Віталій Эдуардавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Лапіцкая Ірына Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.04.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by