Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4514
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

Гэты дакумент быў распрацаваны ў мэтах прывядзення шэрагу заканадаўчых актаў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», па асобных пытаннях — у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».

Неабходныя змяненні ўносяцца ў законы Рэспублікі Беларусь:

«Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару»,

«Аб грамадзянскай абароне»,

«Аб органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»,

«Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь»,

«Аб меліярацыі зямель»,

«Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»,

«Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь»,

«Аб асновах транспартнай дзейнасці»,

«Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»,

у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс.

Асноўная накіраванасць палажэнняў законапраекта — забеспячэнне сістэмнасці і ўзгодненасці прававога рэгулявання адносін у сферы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

Пры гэтым законапраектам на заканадаўчым узроўні развіваецца агульнадзяржаўны падыход па мінімізацыі ўмяшання кантралюючых органаў у гаспадарчую дзейнасць суб’ектаў прадпрымальніцтва, зрушванні акцэнту кантрольнай дзейнасці ў бок прафілактычнай работы.

Так, у прыватнасці, у рамках законапраекта ўносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару» ў частцы вызначэння правоў і абавязкаў службовых асоб органаў дзяржаўнага нагляду ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. Таксама замацоўваецца, што дзяржаўны нагляд у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны ажыццяўляецца ў форме мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, мер прафілактычнага і папераджальнага характару.

У сувязі са змяненнем парадку прыпынення дзейнасці правяраемага суб’екта ўносяцца змяненні ў палажэнні Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія датычацца парадку падачы ў суд, які разглядае эканамічныя справы, кантралюючым органам заяў аб устанаўленні прыпынення (забароны) дзейнасці суб’екта (яго цэхаў, вытворчых участкаў), аб’екта будаўніцтва, абсталявання і аб прадаўжэнні прыпынення (забароны) вытворчасці і (ці) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), эксплуатацыі транспартных сродкаў, а таксама парадку разгляду судом такіх спраў.

Прымаючы пад увагу прадпісанні Дэкрэта № 7, з Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» выключаюцца палажэнні аб неабходнасці засведчання пячаткай юрыдычнай асобы асабістага подпісу кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, што паслужыць спрашчэнню працэдуры падачы зваротаў юрыдычнымі асобамі. Акрамя таго, замацоўваецца пералік дзяржаўных органаў (аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, структурныя падраздзяленні абласных, гарадскіх (акрамя гарадоў раённага падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовыя адміністрацыі), якія ажыццяўляюць кантроль за выкананнем суб’ектамі заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў.

 


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.08.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Машкароў Аляксандр Валер'евіч
Адказны работнік Сакратарыята: Нікалаева Наталля Валер'еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы  

 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме