Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4711
Апісанне законапраекта

28 чэрвеня 2023 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца стварэнне ў рэспубліцы пастаянна дзеючага прававога механізма па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.

У прыватнасці, прапануецца разглядаць рэалізацыю грамадзянскай ініцыятывы ў якасці формы мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтай сувязі ў законапраекце вызначаецца, што грамадзянскія ініцыятывы — мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыццядзейнасці насельніцтва адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі, у тым ліку на добраўпарадкаванне тэрыторый зямель агульнага карыстання населеных пунктаў, будаўніцтва (узвядзенне, рэканструкцыю, рамонт, рэстаўрацыю, добраўпарадкаванне) сацыяльна значных аб’ектаў, агульную прафілактыку правапарушэнняў, папярэджанне траўматызму і гібелі грамадзян, а таксама рашэнне іншых пытанняў мясцовага значэння.

Акрамя таго, праект Закона замацоўвае парадак рэалізацыі дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў паўнамоцтваў па ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва за межамі Рэспублікі Беларусь.

Прадугледжваецца права дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў для больш цеснай сувязі з выбаршчыкамі, рашэння пытанняў, якія звязаны з яго дзейнасцю, мець не болей двух памочнікаў на грамадскіх пачатках.

Таксама законы Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» і «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» прыводзяцца ў адпаведнасць са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу 15 сакавіка 2022 г., іншымі заканадаўчымі актамі.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Адказныя дэпутаты:
  1. Патапава Алена Станіславаўна
  2. Ганчук Андрэй Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Корзун Таццяна Эдуардаўна — начальнік  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй падзяржаўным будаўніцтве, мясцовым

Кіеня Наталля Мікалаеўна — саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй падзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 12.09.2022

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by