Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7627
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».

Праектам Закона дапаўняюцца палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы» нормай, у адпаведнасці з якой сям’і памерлага (загінуўшага) Героя замест устанаўлення за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту надмагільнага збудаванні зацверджанага ўзору можа быць выплачана грашовая кампенсацыя.

Унясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» абумоўлена неабходнасцю павышэння ўзроўню рэгламентацыі шэрагу пытанняў у сферы пахавання і пахавальнай справы, а таксама абнаўлення падыходаў з улікам правапрымяняльнай практыкі.

У прыватнасці, праектам Закона прадугледжваецца:

дапаўненне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» тэрмінамі «братэрская магіла», «групавая магіла» «агульная магіла», «перапахаванне» і «сямейны калумбарый»;

пашырэнне паўнамоцтваў пасялковых, сельскіх выканаўчых камітэтаў, спецыялізаваных арганізацый, адміністрацый зон адчужэння і адсялення так, спецыялізаваныя арганізацыі надзяляюцца правам каардынаваць дзейнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па аказанні паслуг у галіне пахавальнай справы ў месцах пахавання, функцыянаванне якіх забяспечваюць спецыялізаваныя арганізацыі;

устанаўленне забароны на пахаванне спосабам, не прадугледжаным Законам аб пахаванні (напрыклад, спосабам развеівання праху, паданні цела вадзе);

магчымасць адкрыцця раней закрытых месцаў пахавання па рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню з улікам інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

парадак пахавання скрыняў з прахам (попелам) памерлых, асоба якіх не ўсталяваная, і тых, хто памёр пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання.

Тэрмін пахавання спецыялізаванай арганізацыяй памерлых, асоба якіх не ўсталяваная, і тых, хто памёр пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, прапануецца скараціць з трох да адных сутак з моманту перадачы цел (парэшткаў) і з даты атрымання неабходных дакументаў і заключэнняў, неабходных для ажыццяўлення пахавання.

Таксама ўносяцца змяненні, якія датычацца ўрэгулявання пытання аб дзеяннях спецыялізаванай арганізацыі пры выяўленні ў месцы пахавання самавольнага пахавання.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Адказны дэпутат: Бабаловіч Аляксандр Сяргеевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Першае чытанне
Усе законапраекты