Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3346
Апісанне законапраекта

31 мая 2023 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін».

Мэтай падрыхтоўкі праекта Закона з’яўляецца карэкціроўка Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей  Працоўны кодэкс) з улікам практыкі яго прымянення, аналізу эфектыўнасці апошніх змяненняў, выяўленых прабелаў.

У прыватнасці, законапраектам прадугледжаны наступныя змяненні Працоўнага кодэкса:

дапаўненне нормамі, якія ўрэгулююць магчымасць чаргавання перыядаў выканання работы дыстанцыйна і на працоўным месцы ў арганізацыі;

развіццё электроннай формы ўзаемадзеяння наймальніка і работніка, што дасць магчымасць у асобных выпадках адмовіцца ад вядзення папяровага дакументаабароту;

прадастаўленне дадатковых сацыяльна-працоўных гарантый работнікам пры праходжанні імі дыспансерызацыі ў арганізацыях аховы здароўя (работнікі будуць вызваляцца наймальнікамі ад работы з захаваннем сярэдняга заработку на пэўную колькасць дзён);

пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый бацькам, якія выхоўваюць дзяцей;

замена прадастаўляемага цяпер дадатковага свабоднага ад работы дня ў тыдзень скарачэннем штодзённай працягласці работы на адну гадзіну;

перыядычнасць выплаты заработнай платы работніку незалежна ад віду заключанага з ім працоўнага дагавора –– не радзей чым два разы ў месяц;

карэкціроўка падыходаў да рэгулявання асобных пытанняў па рабочым часе адносна прадастаўлення перапынку для адпачынку і харчавання;

пашырэнне магчымасці прыцягнення работнікаў да работы ў дзяржаўныя святы і святочныя дні;

прадастаўленне работнікам працоўных і сацыяльных водпускаў: пры раздзяленні працоўнага водпуску на часткі яго працягласць будзе вызначацца на дату прадастаўлення кожнай з частак, а таксама замацаванне парадку прадастаўлення працоўнага водпуску па пагадненні бакоў, г.зн. не ў адпаведнасці з графікам працоўных водпускаў.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Канановіч Людміла Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Нiзаўцова Алена Валер'еўна – начальнік  адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях

Атрушкевіч Алена Анатольеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па працы і сацыяльных пытаннях

Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.06.2022

2. Падрыхтоўка да першага чытання

3. Першае чытанне
Статус: Прыняты ў першым чытанні

4. Падрыхтоўка да другога чытання

5. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні

6. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні

7. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by