Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3652
Апісанне законапраекта

16 чэрвеня 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер» (далей — праект Закона), унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка праекта Закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення норм заканадаўства аб каштоўных паперах з улікам практыкі яго прымянення, прынцыпамі Міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах і праведзена ў кантэксце міжнародных пагадненняў па гарманізацыі заканадаўства ў сферы фінансавага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Асноўныя змены, прапанаваныя праектам Закона, прадугледжваюць:

спрашчэнне парадку эмісіі каштоўных папер. Будзе скарочаны пералік дакументаў, што прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі каштоўных папер;

стварэнне інстытута намінальнага трымальніка каштоўных папер і ўкараненне новых фінансавых інструментаў — структурных аблігацый;

канкрэтызацыю выпадкаў, якiя з’яўляюцца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі упаўнаважанымі структурамі — фондавай біржай або цэнтральным дэпазітарыем выпускаў каштоўных папер;

ўдасканаленне парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці па каштоўных паперах. У тым ліку будзе ўдасканалена сістэма ўнутранага ўліку і кіравання рызыкамі;

пашырэнне кола ўдзельнікаў таргоў на фондавай біржы. Цяпер гэта толькі прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, якія дзейнічаюць на падставе ліцэнзіі. Плануецца рэалізаваць допуск да таргоў кваліфікаваных інвестараў, якія не з’яўляюцца прафудзельнікамі, а таксама фізічных асоб;

ўпарадкаванне працэсаў абарачэння каштоўных папер эмітэнтаў-нерэзідэнтаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Замежным эмітэнтам будзе прадастаўлена магчымасць ажыццяўляць эмісію каштоўных папер у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам;

рэалізацыю ў нацыянальным заканадаўстве міжнародных стандартаў у галіне рэгулявання рынку каштоўных папер з улікам: патрабаванняў міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах; стандартаў групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай; а таксама задач, прадугледжаных планам мерапрыемстваў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы фінансавага рынку.

Праект Закона будзе спрыяць якаснаму і сістэмнаму рэгуляванню пытанняў, звязаных з функцыянаваннем рынку каштоўных папер, а таксама актывізацыі і развіццю дзейнасці ў дадзеным сегменце фінансавага рынку як інструмента прыцягнення інвестыцый.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Бычкова (Голуб) Наталля Грыгор'еўна

Дэпутаты, якія працавалі над законапраектам:
  1. Ніжэвіч Людміла Іванаўна (работал(а) над законопроектом по 06.10.2021)


Адказны работнік Сакратарыята:
Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.07.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Шостая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by