Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4756
Апісанне законапраекта

7 красавіка 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы».

Праект Закона Рэспублікі Беларусь распрацаваны ў мэтах:

пераходу на адзіны сацыяльны нарматыў (крытэрый) пры фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі рэгулявання ўзроўню жыцця, ажыццяўленні мер сацыяльнай абароны насельніцтва;

устанаўлення новага механізму вызначэння памеру мінімальнай заработнай платы (МЗП).

Цяпер у рэспубліцы дзейнічае два сацыяльныя нарматывы — бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) і мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ). Разам з тым на практыцы для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі рэгулявання ўзроўню жыцця, а таксама для ажыццяўлення мер сацыяльнай абароны насельніцтва прымяняецца БПМ.

Законапраектам прапануецца адмяніць МСБ і ў 2021 годзе перайсці на адзіны сацыяльны нарматыў — БПМ.

Палажэнні законапраекта накіраваны на актуалізацыю парадку вызначэння, фарміравання і выкарыстання БПМ шляхам унясення змяненняў у Закон «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь».

Пашыраюцца напрамкі выкарыстання бюджэту пражытачнага мінімуму. Прапануецца заканадаўча замацаваць яго прымяненне пры вызначэнні памераў аліментаў і іншых выплат, не звязаных

з мінімальнымі дзяржаўнымі сацыяльна-працоўнымі гарантыямі.

Прапануецца аптымізаваць пералік для разліку БПМ, выключыўшы з яго групу «студэнты».

Таксама прапануецца скараціць тэрміны перагляду складу і структуры бюджэту пражытачнага мінімуму з пяці гадоў да трох і змяніць падыходы да ўстанаўлення мінімальнай заработнай платы ў сувязі з адменай мінімальнага спажывецкага бюджэту.

Гісторыя законапраекта

16 снежня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва. «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы».


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Семянчук Алег Аляксеевіч


Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.10.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Падрыхтоўка да другога чытання
4. Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме