Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2953
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» (далей —законапраект), унесены ў Палату прадстаўнікоў па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 15 чэрвеня 2021 года.

Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча, у тым ліку з улікам правапрымяняльнай практыкі, стварэння дадатковых умоў для папярэджання і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы, у тым ліку з улікам нарматыўных прадпісанняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 мая 2021 г. № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», і павышэння ролі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь у пытаннях абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму.

Законапраектам прадугледжваюцца ўнясенне змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», «Аб надзвычайным становішчы» і «Аб ваенным становішчы», а таксама імплементацыя ў законы аб надзвычайным становішчы і аб ваенным становішчы норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 мая 2021 г. № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».

Змяненнямі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» удакладняюцца задачы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паўнамоцтвы, сацыяльна-прававыя гарантыі вайскоўцаў, якія бяруць удзел у забеспячэнні рэжыму надзвычайнага і ваеннага становішча.

Законапраектам таксама прадугледжваецца прывядзенне паняційнага апарату Закона Рэспублікі Беларусь «Аб надзвычайным становішчы» ў адпаведнасць з заканадаўствам:

удакладняюцца падставы і парадак увядзення і адмены надзвычайнага становішча з улікам сучасных пагроз нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

скарэкціраваны надзвычайныя меры і часовыя абмежаванні, якія прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становішча, з улікам сучаснага заканадаўства і кампетэнцыі дзяржаўных органаў;

удакладняюцца сілы і сродкі, якія ўдзельнічаюць для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча, а таксама парадак ажыццяўлення кантролю па рэалізацыі прымаемых мер;

уводзіцца дадатковы дзяржаўны орган, адказны за каардынацыю дзеянняў сіл і сродкаў пры забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча;

вызначаецца месца і роля дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі.

З улікам сучасных пагроз нацыянальнай бяспецы ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы» дапаўняюцца падставы, умовы і парадак увядзення ваеннага становішча.

Прыняцце праекта Закона будзе спрыяць:

стварэнню дадатковых умоў для папярэджання і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы;

павышэнню эфектыўнасці дзяржаўнай сістэмы кіравання, у тым ліку дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становiшча;

умацаванню тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, грамадзянскага міру і згоды ў рэспубліцы.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Зайцаў Яўгеній Станіслававіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Броннікаў АндрэйСяргеевіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.06.2021
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Пятая сесія

5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by