Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3699
Апісанне законапраекта

28 кастрычніка 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (назва пры ўнясенні — «Аб змяненні законаў па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту»).

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» ў адпаведнасць з шэрагам дэкрэтаў і ўказаў Кіраўніка дзяржавы, законаў, Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, даручэннямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія закранаюць праваадносіны ва ўказанай галіне.

У праекце Закона, у прыватнасці, прапануецца:

у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь спрасціць парадак продажу алкагольных напояў і піва ў перыяд правядзення культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў у месцах адпачынку насельніцтва;

выключыць забарону на захоўванне фізічнымі асобамі (не для камерцыйных мэтаў) больш за 5 літраў алкагольных напояў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі, а таксама на перамяшчэнне фізічнымі асобамі больш за 15 літраў алкагольных напояў без дакументаў аб легальнасці іх набыцця;

у мэтах прадухілення нелегальнага абароту этылавага спірту прадугледзець атрыманне юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца перапрацоўшчыкамі алкагольнай прадукцыі, этылавага спірту, што атрымліваецца з харчовай сыравіны, а юрыдычнымі асобамі, якія з'яўляюцца перапрацоўшчыкамі нехарчовага этылавага спірту, — этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, што атрымліваюцца з харчовай або нехарчовай сыравiны, што ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, толькі па нарадах на іх атрыманне, якія выдаюцца адпаведнымі ўпаўнаважанымі арганізацыямі;

канкрэтызаваць выпадкі, калі не патрабуецца атрымання ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

вызначыць, што ліцэнзія на імпарт алкагольнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту выдаецца толькі пры размяшчэнні такіх прадукцыі і спірту пад мытную працэдуру для ўнутранага спажывання;

увесці забарону на выплату пастаўшчыкамі алкагольных напояў любых узнагарод прадаўцу алкагольнай прадукцыі;

удакладніць суб'ектны склад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права ажыццяўляць той ці іншы від дзейнасці ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту (выключыць замежныя арганізацыі і замежныя юрыдычныя асобы);

альтэрнатыўны варыянт абавязковаму суправаджэнню пры перамяшчэнні алкагольнай прадукцыі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

прадугледзець дадатковыя спосабы спынення дэбіторскай запазычанасці за пастаўленую алкагольную прадукцыю;

выключыць адміністрацыйную працэдуру па выдачы кантрольных марак;

стварыць электронную сістэму ў мэтах спрашчэння кантролю за выдачай нарадаў на водпуск і нарадаў на атрыманне этылавага спірту з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту, этылавага дэнатураванага спірту з харчовай або нехарчовай сыравiны;

унесці дапаўненні, якія прадстаўляюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці права (пры ўмове захавання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напояў, устаноўленых заканадаўствам):

юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў крамах, павільёнах незалежна ад гандлёвай плошчы такіх аб'ектаў;

юрыдычнай асобе — з выкарыстаннем аўтамагазінаў незалежна ад наяўнасці ў гэтай юрыдычнай асобы крамы, павільёна, у якіх ажыццяўляецца рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, пры ўмове захавання ўзгодненых з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам маршруту руху такога аўтамагазіна і асартыментнага пераліку тавараў.

Гісторыя законапраекта
Праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту», ​​унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні зменена назва — праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту»

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Давыдзька Генадзь Браніслававіч


Адказны работнік Сакратарыята: Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.08.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Падрыхтоўка да другога чытання
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме