«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 6146
13 чэрвеня 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму»(далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях абароны грамадскага парадку і маральнасці ад распаўсюджвання ідэалогіі нацызму і іншага экстрэмізму.
Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца ўстанавіць забарону на рэабілітацыю нацызму, прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне, захоўванне i набыццё з мэтай распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, вызначыць тэрміны «нацызм», «рэабілітацыя нацызму» і «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка».
Да працы над законапраектам разам з зацікаўленымі дзяржаўнымі структурамі былі прыцягнуты прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, гістарычнага факультэта БДУ, грамадскіх арганізацый.
У ходзе дапрацоўкі законапраекта да другога чытання былі ўдакладнены тэрміны «рэабілітацыя нацызму» і «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка», вызначана працэдура падрыхтоўкі пераліку арганізацый і іншых структур, сімволіка якіх прызнаецца нацысцкай, унесены шэраг дапаўненняў, накіраваных на прывядзенне карэктуемага заканадаўства ў адпаведнасць з новымі правіламі нарматворчай тэхнікі.
У мэтах выключэння практыкі шматлікай карэкціроўкі законаў з законапраекта былі выключаны нормы аб змяненні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальнага кодэкса для рэалізацыі ў рамках іншых праектаў.
У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Саўко Валерый Іосіфавіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
2. Першае чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 06.12.2018 6 снежня 2018 года, сёмае пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2019 13 чэрвеня 2019 года, шостае пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні