Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6146
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму»(далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях абароны грамадскага парадку і маральнасці ад распаўсюджвання ідэалогіі нацызму і іншага экстрэмізму.

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца ўстанавіць забарону на рэабілітацыю нацызму, прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне, захоўванне i набыццё з мэтай распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, вызначыць тэрміны «нацызм», «рэабілітацыя нацызму» і «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка».

Да працы над законапраектам разам з зацікаўленымі дзяржаўнымі структурамі былі прыцягнуты прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, гістарычнага факультэта БДУ, грамадскіх арганізацый.

У ходзе дапрацоўкі законапраекта да другога чытання былі ўдакладнены тэрміны «рэабілітацыя нацызму» і «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка», вызначана працэдура падрыхтоўкі пераліку арганізацый і іншых структур, сімволіка якіх прызнаецца нацысцкай, унесены шэраг дапаўненняў, накіраваных на прывядзенне карэктуемага заканадаўства ў адпаведнасць з новымі правіламі нарматворчай тэхнікі.

У мэтах выключэння практыкі шматлікай карэкціроўкі законаў з законапраекта былі выключаны нормы аб змяненні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальнага кодэкса для рэалізацыі ў рамках іншых праектаў.

Гісторыя законапраекта
6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь«Аб змене законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму»

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Саўко Валерый Іосіфавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі 
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.10.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by