Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3057
Апісанне законапраекта

24 чэрвеня 2022 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (далей — законапраект) распрацаваны ў рамках праводзімай работы па падрыхтоўцы праектаў прававых актаў па пытаннях пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады.

Законапраектам прапануецца ўнесці змяненні ў частцы пятую і шостую пункта 2 артыкула 31 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выключыўшы нарматыўныя прадпісанні аб узгадненні з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі паніжаючых каэфіцыентаў, што ўстанаўліваюцца абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі пры вызначэнні памеру платы за карыстанне арэнд.

Прапанаваная карэкціроўка Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь накіравана на ўстараненне залішніх адміністрацыйных бар'ераў, выяўленых правапрымяняльнай практыкай, і стварэнне ўмоў для аператыўнага прыняцця рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры вызначэнні памеру платы за карыстанне арэндным жыллём.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

Адказныя дэпутаты:
  1. Гайдук Аксана Вячаславаўна
  2. Шырокая Вера Уладзіміраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Міневіч Таццяна Пятроўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве;

 

Палякоў Сяргей Пятровіч — галоўны-саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.06.2022
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Восьмая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by