Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 6403
Апісанне законапраекта

18 снежня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў адпаведнасці з артыкуламі 21 і 22 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, сфарміраваны з улікам тэндэнцый выканання бюджэту 2020 года і прагназуемых макраэканамічных паказчыкаў развіцця краіны ў 2021 годзе.

Законапраект вызначае крыніцы фарміравання даходаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021 год (далей — бюджэт фонду), іх аб’ём і напрамкі выкарыстання сродкаў фонду, устанаўлівае парадак выканання бюджэту фонду.

Агульная сума даходаў фонду запланавана ў памеры 19,1 мільярда рублёў.

Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы — 98,1 працэнта, або 16 841,9 млн. рублёў.

Таксама ў даходную частку бюджэту фонду ўключаны ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў суме 192,9 млн. рублёў (1,1 працэнта).

Субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэт фонду плануецца на ўзроўні 1,6 мільярда рублёў, асноўная маса якіх гэта выдаткі, якія згодна з заканадаўствам, ажыццяўляюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 325,3 млн. рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу (58,2 працэнта) у непадатковых даходах бюджэту фонду займаюць даходы ад размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 189,4 млн. рублёў, іншыя непадатковыя даходы складаюць 135,9 млн. рублёў.

Расходная частка бюджэту фонду разлічана ў суме 18 787,6 млн. рублёў. Асноўная сума расходаў накіроўваецца на пенсійнае забеспячэнне — 78,8 працэнта, або 14 810,6 млн. рублёў. На выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцём, дапамог па доглядзе за інвалідам першай групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, на пахаванне накіравана 3 688,1 млн. рублёў, або 19,6 працэнта расходаў бюджэту. Акрамя таго, запланавана фінансаванне па іншых артыкулах расходаў у адпаведнасці з мэтавым прызначэннем сродкаў фонду.

Бюджэт фонду на 2021 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 332,8 млн. рублёў за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Мурына Юлія Георгіеўна


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.12.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Спіс распрацоўшчыкаў: Фёдарава Тамара Іванаўна— саветнік-кансультант  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах 

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Другое чытанне
Усе законапраекты