«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 6509
2 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне асобных норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2006 года «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці» (далей — Закон) у мэтах забеспячэння іх узгодненасці з палажэннямі іншых заканадаўчых актаў, а таксама спрашчэння ўмоў вядзення бізнесу ў сферы транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці.
Законапраект прадугледжвае істотную карэкціроўку паняційнага апарату. Так, прапануецца выключэнне з асноўных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў Законе, тэрмінаў «грузаадпраўшчык», «грузаатрымальнік», «перавозчык» і іх азначэнняў, паколькі гэтыя паняцці ўстаноўлены і падрабязна рэгламентаваны іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферах аўтамабільнага, паветранага, воднага i чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, для абазначэння пакета дакументаў, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, законапраектам замацоўваецца адзінае паняцце «суправаджальныя дакументы».
Са сферы дзеяння Закона выключаецца ўказанне на дзейнасць, звязаную з выкананнем унутрырэспубліканскіх і міжнародных перавозак грузаў. Гэта карэкціроўка ажыццяўляецца ў мэтах пашырэння сферы дзеяння Закона.
З тэксту дзеючага Закона таксама выключаецца норма, якая вызначае неабходнасць зацвярджэння Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь Правіл транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці. Гэтыя Правілы ў большасці дубліруюць асобныя нормы Грамадзянскага кодэкса і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці».
Акрамя таго, адлюстравана права экспедытараў займацца арганізацыяй даставак экспрэс-грузаў у мэтах пашырэння спектру аказваемых імі паслуг.
У цэлым палажэнні законапраекта накіраваны на ліквідацыю множнасці прававога рэгулявання па адным пытанні, скарачэнне залішніх абавязковых патрабаванняў, што прад’яўляюцца да суб’ектаў гаспадарання і не закранаюць інтарэсы дзяржавы, ажыццяўленне дэрэгулявання і дэбюракратызацыі адносін у гэтай сферы, прадастаўленне большай свабоды бакам дагавора, што адпавядае рабоце па лібералізацыі ўмоў вядзення гаспадарчай дзейнасці, якая праводзіцца ў рэспубліцы.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказныя дэпутаты: Рэбкавец Іван Рыгоравіч , Чудовіч Віталій Ігаравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ледаковіч Віталій Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
2. Першае чытанне
Сесія: Чацвёртая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 02.04.2018 2 красавіка 2018 года, адкрыццё чацвёртай сесіі, першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў першым чытанні
3. Другое чытанне
Сесія: Пятая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 02.10.2018 2 кастрычніка 2018 года, адкрыццё пятай сесіі, першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні