Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2017 г. № 6 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 5320
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

25 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2017 г. № 6 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дэкрэт накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы прафесійных саюзаў, іх стварэння і дзейнасці.

Змяненні, якіяўнесены ў Дэкрэт, дадуць магчымасць забяспечыць больш спрыяльныя ўмовы для стварэння і дзейнасці тэрытарыяльных прафесійных саюзаў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», прадаставіць такім прафесійным саюзам права выкарыстоўваць у іх назвах (рэквізіты дакументаў або рэкламныя матэрыялы) слова «беларускі» і будуць спрыяць больш поўнай рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь права работнікаў на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, абарону іх сацыяльна-працоўных правоў і інтарэсаў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.09.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Стаціўка Жанна Уладзіміраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна – саветнік-кансультант адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Разгляд
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме