Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 5 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 4898
Апісанне законапраекта

9 лістапада 2021 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 5 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дэкрэт адмяняе норму Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці», якая вызваляла асобную катэгорыю суб'ектаў гаспадарання ад абавязковага заключэння здзелак па экспарту пілапрадукцыі і шчэпкі (коды ТН ЗЭД ЕАЭС 4401 (21 000 0, 4401 22 000 0 і 4407) на біржавых таргах.

Камерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама камерцыйныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць адасобленыя падраздзяленні, у частцы дзейнасці адасобленых падраздзяленняў абавязаны заключаць здзелкі пры рэалізацыі на экспарт тавараў уласнай вытворчасці, якія класіфікуюцца кодамі ТН ЗЭД ЕАЭС 4401 21 000 0 «драўніна ў выглядзе трэсак або парод», 4401 22 000 0 «драўніна ў выглядзе трэсак або габлюшкі лісцяных парод» і 4407 «лесаматэрыялы, атрыманыя распілоўкай або расшчапленнем уздоўж, габлёўкай ці лусканнем, не апрацаваныя ці апрацаваныя габлёўкай, якія маюць або не маюць таўшчыні. мм» на біржавых таргах ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».

Адмена названай нормы забяспечыць кантроль дзяржавы за экспартам стратэгічна важнай для рэспублікі прадукцыі, дасць магчымасць развіваць арганізаваны аптовы рынак пілапрадукцыі ў рамках адзінага гандлёвага механізма па ўстаноўленых правілах, створыць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку, тым самым аказваючы станоўчы ўплыў на развіццё канкурэнцыі, а таксама будзе садзейнічаць фарміраванні справядлівых рыначных цэн на прадукцыю.

Дэкрэт набыў моц 14 лістапада 2021 г.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы

Адказны дэпутат: Насеня Анатолій Васільевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Афанасьеў Ян  Віктаравіч  — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.10.2021

2. Падрыхтоўка да разгляду

3. Разгляд дэкрэта
Статус: Прыняты да ведама
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by