Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 2 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3938
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 2 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У мэтах прадухілення адтоку рэспубліканскіх сыравінных рэсурсаў гарбарнай сыравіны за межы Рэспублікі Беларусі і выканання патрабавання Кіраўніка дзяржавы аб перапрацоўцы ўсяго аб’ёму гарбарнай сыравіны на беларускіх прадпрыемствах Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ад 20 чэрвеня 2018 г. № 2 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» уносяцца змяненні ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці» ў частцы ўстанаўлення забароны на экспарт тавараў, якія класіфікуюцца кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза 4101 без заключэння здзелак на біржавых таргах у ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа», пры рэалізацыі такой сыравіны камерцыйнымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі з месцам знаходжання на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці.
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.06.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Чацвёртая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Адаменка Яўгеній Буніслававіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна –– галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы
Разгляд
Усе законапраекты