Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2020 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 2397
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

11 чэрвеня 2020  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2020 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дэкрэт накіраваны на карэкціроўку: Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2010 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях залогу маёмасці», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь».

У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца:

выключэнне нормаў аб вядзенні Дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць, захоўванне (як вiд прадпрымальнiцкай дзейнасцi), аптовы, рознічны гандаль тытунёвымі вырабамі. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2019 г. № 326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання» пацвердзіць наяўнасць у суб’екта гаспадарання ліцэнзіі з 1 ліпеня 2020 г. можна будзе пры звароце з дапамогай глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт да Адзінага рэестра ліцэнзій;

спрашчэнне працэдуры звароту спагнання на закладзеную і невыкупленную маёмасць і яго рэалізацыі для юрыдычных асоб, якія зарэгістраваныя ў сельскай мясцовасці і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2019 г. №394 «Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык» надзяляюцца правам рэгулярна даваць мікразаймы пад заклад рухомай маёмасці. Названым юрыдычным асобам прадастаўлена магчымасць у выпадку незвароту мікразайма ў тэрмін самастойна звяртаць спагнанне на забяспечаную абавязацельствам маёмасць, калі сума яе ацэнкі не перавышае сто базавых велічынь;

выключэнне з ліку афіцыйных друкаваных выданняў зборніка прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», які выпускаецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у сувязі з эфектыўным функцыянаваннем электроннага афіцыйнага апублікавання прававых актаў;

забарона на продаж электронных сістэм курэння і сістэм для спажывання тытуню непаўналетнім у мэтах прывядзення ў адпаведнасць з нормамі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць адказнасць за продаж такіх сістэм непаўналетнім.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 26.05.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Адказны дэпутат: Нікалайкін Віктар Паўлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

 


Разгляд
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме