«Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі БеларусьУваходны нумар: 7044
7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей — Дэкрэт).
Дэкрэт замацаваў цэлы комплекс мер, накіраваных на развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і выключэнне залішніх адміністрацыйных бар'ераў, якія прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання: устанаўленне паведамляльнага парадку ажыццяўлення асобных найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці, сістэматызацыя і скарачэнне пераліку патрабаванняў пажарнай бяспекі, да зместу і эксплуатацыі капітальных і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ветэрынарыі, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, аптымізацыя адміністравання і выплаты падатковых і мытных плацяжоў, спрашчэнне парадку ажыццяўлення дзейнасці ў сферах гандлю, рэкламы, будаўніцтва, транспартнай дзейнасці і іншых, а таксама цэлы шэраг іншых новаўвядзенняў.
У цэлым рэалізацыя норм Дэкрэта павінна мінімізаваць рэгулятыўнае ўздзеянне ў дзейнасць суб'ектаў гаспадарання з адначасовым узмацненнем механізмаў самарэгулявання бізнесу і яго адказнасці за выкананне ўстаноўленых патрабаванняў заканадаўства.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята:
Нікалаева Наталля Валер′еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы.
2. Разгляд дэкрэта
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 07.12.2017 7 снежня 2017 года, семае пасяджэнне трэццяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты да ведама