Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 483
Апісанне законапраекта

16 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Асноўнай мэтай Дэкрэта з’яўляецца паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцяў для іх, а таксама прыладаў, якія выкарыстоўваюцца для награвання тытуню без яго гарэння або тлення — сістэм для спажывання тытуню.

Устанаўліваецца, што на такія сістэмы будуць распаўсюджвацца асобныя прававыя нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвых вырабаў.

Дэкрэтам таксама прадугледжваецца ўвядзенне забароны на выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб’ектаў слоў, тоесных або падобных з найменнем відаў тытунёвых вырабаў. З 1 студзеня 2020 года ўводзяцца патрабаванні да продажу ў крамах, якія маюць гандлёвую плошчу больш за 1000 квадратных метраў, тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх толькі праз таварныя аддзелы. З 1 студзеня 2022 года ўводзіцца забарона на выкарыстанне для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў у крамах і павільёнах абсталявання, якое размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

У мэтах стварэння бездымнага асяроддзя аб’екты, у якіх забараняецца курэнне, падзеленыя на дзве катэгорыі — у якіх цалкам забаронена курэнне і немагчыма ствараць спецыяльныя зоны для курэння, і тыя, у якіх курэнне забаронена, але пры гэтым павінны быць створаныя адмыслова прызначаныя для гэтай мэты месцы.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

Адказны дэпутат: Гурскі Дзмітрый Міхайлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.01.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Разгляд дэкрэта
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by