Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2020 г. № 1 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 1748
Апісанне законапраекта

5 мая 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2020 г. № 1 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дэкрэт накіраваны на прывядзенне ў адпаведнасць з Працоўным кодэксам дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г.

№ 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» і ад 5 снежня
2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», а таксама ўдасканаленне работы па падборы і расстаноўцы кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый.
18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».

Так, з улікам уступіўшых ў сілу 28 студзеня 2020 года змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць захаванне месячнага тэрміну апавяшчэння работнікаў аб змяненні істотных умоў працы, з Дэкрэта № 5 выключаны падпункт 3.2 пункта 3, які прадугледжваў тэрмін такога паведамлення на ўзроўні сямі дзён.

Іншыя змяненні накіраваны на забеспячэнне захавання дзеючай забароны займання кіруючых пасад асобамі, звольненымі па дыскрэдытуемых абставінах.

Таксама Дэкрэтам прызнаецца страціўшым сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1997 г. № 10 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні аплаты працы работнікаў галін эканомікі». Адмена Дэкрэта № 10 абумоўлена прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Стаціўка Жанна Уладзіміраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Разгляд дэкрэта
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by