Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 69
Апісанне законапраекта

28 чэрвеня 2023 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Праект Кодэкса распрацаваны ў мэтах выканання падпункта 9.3 пункта 9 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ў мэтах удасканалення і спрашчэння патрабаванняў да архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, мінімізацыі адміністрацыйных працэдур і ўмяшання дзяржаўных органаў у будаўнічую дзейнасць.

У прыватнасці, дакументам у сферы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці прадугледжваюцца:

абагульненне і сістэматызацыя нарматыўных прававых актаў, у тым ліку рэалізацыю норм шэрага ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

канкрэтызацыя, а таксама размежаванне і пераразмеркаванне паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў. Пры гэтым у мэтах захавання магчымасці прымаць аператыўныя рашэнні Кіраўніку дзяржавы прадастаўлена права ўстанаўліваць асаблівасці прававога рэгулявання адносін у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;

фарміраванне адзінага інфармацыйнага асяроддзя і спрашчэнне ўзаемадзеяння ўдзельнікаў архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, у прыватнасці, шляхам ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і вядзення дзяржаўнага горадабудаўнічага кадастра Рэспублікі Беларусь у электроннай форме, складання рэспубліканскага рэйтынгу ўдзельнікаў будаўнічай дзейнасці з яго наступным размяшчэннем у ДІС «Дзяржбудпартал», размяшчэння у адкрытым доступе ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання, размяшчэння інфармацыі аб выніках аўдыту забудоўшчыка ў сродках масавай інфармацыі і (або) ДІС «Дзяржбудпартал»;

пашырэнне паўнамоцтваў падрадчыка па закупцы тэхналагічнага абсталявання;

магчымасць распрацоўкі і зацвярджэння перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі ў скарочаным аб'ёме (у форме задання на распрацоўку праектнай дакументацыі), а таксама выпадкі, калі распрацоўка перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі не з'яўляецца абавязковай;

дэталізацыя палажэнняў, якія рэгламентуюць пытанні распрацоўкі праектнай дакументацыі. У прыватнасці, удакладнена, што праектная дакументацыя на аб'ект распрацоўваецца ў адну або дзве стадыі па выбары заказчыка, забудоўшчыка, пры аднастадыйнай распрацоўцы праектнай дакументацыі распрацоўваецца будаўнічы праект, пры двухстадыйнай — архітэктурны і будаўнічы праекты. Вызначаны выпадкі, калі распрацоўка праектнай дакументацыі не з'яўляецца абавязковай;

рэгламентацыя парадку выдачы дазвольнай дакументацыі і выпадкаў, калі дазвольная дакументацыя на будаўніцтва не патрабуецца;

спрашчэнне патрабаванняў да парадку ўзвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і нежылых капітальных пабудоў пятага класа складанасці,

удасканаленне парадку правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы горадабудаўнічых праектаў, праектнай дакументацыі і абскарджання яе заключэнняў;

рэгламентацыя колькасці выпадкаў і працягласці прыпынення аб'ектаў і іх кансервацыі;

спрашчэнне парадку прыёмкі аб'ектаў у эксплуатацыю. У прыватнасці, замацавана, што органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду пры выдачы заключэння па аб'екту, які прымаецца ў эксплуатацыю, абавязаны ацэньваць адпаведнасць аб'екта выключна патрабаванням праектнай дакументацыі, прад'яўленне іншых патрабаванняў не дапускаецца;

узмацненне адказнасці ўсіх удзельнікаў будаўнічай дзейнасці;

спрашчэнне і актуалізацыя тэрміналогіі.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве

Адказны дэпутат: Нікалайкін Віктар Паўлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Міневіч Таццяна Пятроўна — начальнік  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
  

Палякоў Сяргей Пятровіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве



Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.01.2022
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Сёмая пазачарговая сесія

2. Падрыхтоўка да першага чытання
3. Першае чытанне
4. Падрыхтоўка да другога чытання
5. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by