Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб сістэме садзейнічання ўзаемным гандлі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1281
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

17 мая 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю».

У адпаведнасці з Пагадненнем сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю заснавана на абмене важнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі абмену інфармацыяй.

Удзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці, у дачыненні да якіх будзе прымяняцца сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю і якія будуць прадастаўляць дакладную інфармацыю аб таварах, атрымаюць перавагу ў пунктах пропуску ў параўнанні з кампаніямі, якія не ўдзельнічаюць у вызначанай працэдуры.

Пагадненнем прадугледжваюцца прыярытэтны парадак афармлення ў пунктах пропуску, спрашчэнне мытных фармальнасцей, дзе гэта магчыма, уключаючы вылучэнне асобных палос у мэтах скарачэння часу афармлення, а таксама непрымяненне мытнага надгляду, за выключэннем выпадкаў наяўнасці прыкмет мытных правапарушэнняў або кантрабанды.

Пагадненне не ўтрымлівае палажэнняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адпавядае актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь, сумяшчальна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэалізацыя пагаднення будзе садзейнічаць спрашчэнню міжнароднага гандлю, дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і скараціць тэрміны правядзення мытнага кантролю, што будзе спрыяць павелічэнню тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Корж Іван Аляксеевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Герцык Вольга Іванаўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах
Адно чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 17.05.2017 17 мая 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме