Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб пазыцы (праект «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1317
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

3 красавіка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб пазыцы (Праект «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці са Стратэгіяй партнёрства Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (далей –– МБРР) і Рэспублікі Беларусь на 2014 –– 2017 фінансавыя гады падпісана Пагадненне аб пазыцы (Праект «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»).

За кошт сродкаў пазыкі прадугледжваецца:

стварэнне электроннай аховы здароўя і сістэмы падтрымкі клінічных рашэнняў;

павышэнне ўзроўню клінічных кампетэнцый медыцынскіх работнікаў па вядзенні неінфекцыйных захворванняў;

мадэрнізацыя аддзялення інтэнсіўнай неанатальнай дапамогі ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»;

кіраванне, маніторынг і ацэнка Праекта «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Асваенне сродкаў пазыкі МБРР запланавана на 2017 –– 2022 гады.

Ратыфікацыя Пагаднення аб пазыцы дазволіць рэгламентаваць ажыццяўленне працэдур закупак па патрабаваннях МБРР.

У цэлым праект будзе садзейнічаць удасканальванню якасці аказання медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.03.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Занько Сяргей Мікалаевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме