Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5868
Апісанне законапраекта
14 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй».

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах удасканалення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй» з улікам практыкі яго прымянення.

Аптымізуецца паняційны апарат названага Закона, асноўным новаўвядзеннем з'яўляецца ўкараненне ў сістэму дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці інстытута аўтарызаванага пасрэдніка. Яго важнейшая адметная асаблівасць — магчымасць рыхтаваць электронныя копіі папяровых дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, і накіроўваць іх рэгістратарам у рамках электроннага ўзаемадзеяння.

Карэкціруюцца паўнамоцтвы спецыяльна ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама падпарадкаваных яму арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі.

Уводзіцца экстэрытарыяльнасць пасведчання рэгістратарам неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў, якія могуць быць прадастаўлены па месцы знаходжання нерухомай маёмасці па пошце або перададзены ў выглядзе электроннага дакумента.

Кампетэнцыя рэгістратараў па ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да нерухомай маёмасці па-ранейшаму абмяжоўваецца тэрыторыяй рэгістрацыйнай акругі.

Удасканальваюцца парадак унясення выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе і здзелак з ёй, парадак ажыццяўлення або прыпынення ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў у сувязі з намерам зацікаўленай асобы звярнуцца ў суд.

Адкарэкціраваны тэрмін, на працягу якога дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі абавязаны прадстаўляць па запыце арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі або рэгістратараў наяўныя ў іх неабходныя звесткі і дакументы.

Гэты тэрмін не павінен перавышаць пяці рабочых дзён з дня атрымання такога запыту, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Раней прадугледжваўся сямідзённы тэрмін.

Асобныя палажэнні законапраекта ўлічваюць патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», у прыватнасці, права юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, іх службовымі асобамі не выкарыстоўваць пячаць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым прадугледжана, што дакументы, якія з'яўляюцца падставай для дзяржрэгістрацыі ў дачыненні да нерухомай маёмасцi, павінны быць падпісаны кіраўніком юрыдычнай асобы або іншай упаўнаважанай асобай, а для індывідуальнага прадпрымальніка — ім падпісаны. Пры гэтым натарыяльнае пасведчанне або пасведчанне рэгістратарам дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі з нерухомай маёмасцю, з якіх вынікае волевыяўленне індывідуальнага прадпрымальніка, вызначаецца яго правам, а не абавязкам.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Чэкан Святлана Уладзіславаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Варанкова Эла Анатольеўна – загадчык адзелам па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы.
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.11.2016
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by