«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 4888
21 чэрвеня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Гэты праект Закона Рэспублікі Беларусь аб’ядноўвае ў сабе палажэнні законапраекта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» па пытаннях праверкі па заявах і паведамленнях аб злачынстве і законапраекта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях вядзення па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронага, абвінавачанага, асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці падазронага, абвінавачанага», падрыхтаванага ў мэтах выканання заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 г. «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пункта 7 часткі 1 артыкула 29 і пункта 1 часткі 1 артыкула 303 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Акрамя таго, пры падрыхтоўцы праекта да першага чытання ў яго былі ўключаны нормы, распрацаваныя Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, аб дапаўненні і змяненні Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, якія тычацца спецыяльнай канфіскацыі і арышту маёмасці, у сувязі з чым змянілася назва законапраекта.
Прапанаваныя змяненні і дапаўненні шэрагу артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса накіраваны на ўдасканаленне стадыі ажыццяўлення праверкі па заявах і паведамленнях аб злачынстве, на ўдакладненне паўнамоцтваў пракурора па ўстанаўленні і ліквідацыі парушэнняў законнасці на стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы.
У мэтах рэалізацыі заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у Крымінальна-працэсуальным кодэксе ўдакладняецца парадак вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе, якія тычацца забеспячэння судовай абароны годнасці і гонару грамадзяніна ў выпадку крымінальнай справы па прычыне яго смерці.
Прапанаваныя Генеральнай пракуратурай змяненні Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў распрацаваны ў мэтах імплементацыі ў нацыянальнае заканадаўства міжнародных стандартаў і забеспячэння яго адпаведнасці з рэкамендацыямі ФАТФ (Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай), рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН і ў сувязі з удзелам Рэспублікі Беларусь у Еўразійскай групе па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму.
Законапраект унесены пад назвай «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».
У ходзе падрыхтоўкі да першага чытання ў законапраект увайшлі нормы праекта Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях вядзення па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазраванага, абвінавачанага, асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці падазраванага, абвінавачанага» (унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 08.12.2015, увах. № 6003) і зменена назва: «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь».
У ходзе падрыхтоўкі да другога чытання зменена назва законапраекта.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Маркевіч Аляксандр Іванавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Фіцук Алена Яўгенаўна – галоўны саветнік адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па закандаўстве
2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 21.06.2017 21 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні