«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»
Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет МіністраўУваходны нумар: 2030
13 чэрвеня 2017 года прыняты праект Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мэтай прыняцця праекта Закона з’яўляецца ўдасканальванне норм з улікам практыкі іх прымянення, арганізацыі дзейнасці адвакацкага супольніцтва, паляпшэння адвакацкай дзейнасці.
Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:
замацаваць прынцып арганізацыі адвакатуры самакіравання і самафінансавання;
пашырыць паўнамоцтвы Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і ўзмацніць яе ролю;
удасканаліць парадак прыцягнення адвакатаў да дысцыплінарнай адказнасці;
аптымізаваць дысцыплінарнае вядзенне;
удасканальваць парадак вызначэння і зацвярджэння памеру і выплаты ўзносаў і інш.
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Гуйвік Наталля Васільеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Лапека Ігар Дзмітрыевіч – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па закандаўстве
2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Сесія: Другая сесія
Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў: 13.06.2017 13 чэрвеня 2017 года, пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Статус: Прыняты ў другім чытанні