Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

Праект Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 2842
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

30 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – праект ПВКаАП), унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Распрацаваны ў мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы праект ПВКаАП ўяўляе сабой абноўлены нарматыўны прававы акт, у якім забяспечана найбольш поўнае прававое рэгуляванне пытанняў, якія тычацца парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу, у тым ліку вызначана кола дзяржаўных органаў і арганізацый, надзеленых правам складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, замацаваны парадак абскарджання дзеянняў і рашэнняў суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пры гэтым у параўнанні з дзеючым ПВКаАП у праекце абноўленай яго рэдакцыі перапрацавана і ўніфікавана структура нормаў у мэтах спрашчэння іх успрымання. Акрамя таго, у асобнай главе кансалідаваны нормы, якія вызначаюць паскораны парадак адміністрацыйнага працэсу, які прымяняецца пры:

накладанні адміністрацыйнага спагнання за адміністрацыйныя правапарушэнні, учыненыя ў ходзе судовага разбору;

накладанні адміністрацыйнага спагнання пры прызнанні фізічнай асобай сваёй віны;

фіксацыі адміністрацыйнага правапарушэння спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме.

У праекце ПВКаАП забяспечана ўзаемнае ўзгадненне палажэнняў праекта ПВКаАП і праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей –– праект КаАП).

У прыватнасці, у праекце ПВКаАП скарэкціраваны нормы ў сувязі з:

выключэннем інстытута віны юрыдычнай асобы;

увядзеннем інстытута прафілактычных мер уздзеяння;

выключэннем з сістэмы адміністрацыйных спагнанняў папярэджання і папраўчых работ, увядзеннем новага адміністрацыйнага спагнання –– грамадскіх работ.

Праектам ПВКаАП прапануецца скараціць пералік дзяржаўных органаў і арганізацый, упаўнаважаных на разгляд спраў і складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, удакладніць іх кампетэнцыю па складанні пратаколаў і разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях з улікам палажэнняў Асаблівай часткі праекта КаАП. Пры гэтым органы, упаўнаважаныя складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, сістэматызаваны ў адпаведнасці з іх ведамаснай падпарадкаванасцю.

Праектам ПВКаАП устанаўліваюцца патрабаванні да зместу скаргі на дзеянні і рашэнні суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, замацоўваюцца наступствы заканчэння тэрмінаў для падачы скаргі на пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесенае па заканчэнні падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні да разгляду.

Акрамя таго, у праекце ПВКаАП:

канкрэтызаваны паўнамоцтвы пракурора ў адміністрацыйным працэсе;

усталяваны парадак абскарджвання пастаноў, даручэнняў і указанняў пракурора па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні органам, якія вядуць адміністрацыйны працэс;

прадугледжаны парадак прымянення тэхнічных сродкаў у працэсе даказвання;

уведзена забарона на затрыманне больш за тры гадзiны асоб, у дачыненні да якіх забаронена прымяненне адміністрацыйнага арышту, для забеспячэння выканання названага адміністрацыйнага спагнання;

устаноўлена магчымасць складання новага пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні перад накіраваннем справы аб адміністрацыйным правапарушэнні на разгляд у выпадку невыканання патрабаванняў да зместу пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні альбо да пераліку матэрыялаў, што прыкладаюцца да яго;

вызначаны парадак выпраўлення апісак і памылак, у тым ліку арыфметычных, дапушчаных пры вынясенні пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.06.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Любецкая Святлана Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Лапіцкая Iрына Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве

Колесень Iрына Уладзіміраўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве


 


Першае чытанне
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме