Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Дзявятага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза, Першага дадатковага пратакола да Агульнага рэгламенту Сусветнага паштовага саюза, Сусветнай паштовай канвенцыі і Заключнага пратакола Сусветнай паштовай канвенцыі, Пагаднення аб паштовых плацежных паслугах і Заключнага пратакола Пагаднення аб паштовых плацежных паслугах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4084
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дзявятага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза, Першага дадатковага пратакола да Агульнага рэгламенту Сусветнага паштовага саюза, Сусветнай паштовай канвенцыі і Заключнага пратакола Сусветнай паштовай канвенцыі, Пагаднення аб паштовых плацежных паслугах і Заключнага пратакола Пагаднення аб паштовых плацежных паслугах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У названыя дакументы былі ўнесены змянення і дапаўнення, накіраваныя на ўдакладанне некаторых норм ў адпаведнасці з практыкай іх прымянення. У прыватнасці:

удакладнены некаторыя тэрміны ў вобласці паштовай сувязі, такія як «адзіная паштовая тэрыторыя», «адпраўленне пісьмовай карэспандэнцыі», «адпраўленне пасылачнай пошты», «адпраўленне EMS», «закрытая дэпеша», «рэкламацыя» і другія;

сфера дзейнасці Сусветнага паштовага саюза распаўсюджана на абмен усімі паштовымі адпраўленнямі, а не толькі адпраўленнямі пісьмовай карэспандэнцыі;

пашыраны пералік асноўных і дадатковых паслуг, якія аказваюцца назначаным аператарам;

прадугледжана магчымасць перадачы персанальных даных кліентаў электроннымі сродкамі сувязі;

удакладнены ўмовы перасылкі небяспечных грузаў;

вызначаны тарыфы розных відаў паштовых паслуг.

Ратыфікацыя пералічаных актаў будзе спрыяць далейшаму ўдасканальванню абмена міжнароднымі паштовымі адпраўленнямі Рэспублікі Беларусь з другімі краінамі, развіццю транзіту паштовых адпраўленняў праз тэрыторыю другіх краін, а таксама аптымізацыі паштовых плацежных паслуг.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 07.07.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Юніцын Андрэй Юр'евіч
Адказны работнік Сакратарыята: Беразоўская Юлія Ігараўна– саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адно чытанне
Усе законапраекты