Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў названай сферы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3039
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2021 г. Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў названай сферы», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пагадненнем аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў названай сферы (далей — Пагадненне), падпісаным 16 лютага 2021 г. у г. Маскве, вызначаюцца прынцыпы і падыходы ажыццяўлення ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў у названай сферы.

Падпісанне Пагаднення спрыяе стварэнню эфектыўнага механізму для вырашэння спрэчных пытанняў, звязаных з прыпыненнем паставак прадукцыі.

Змяненне канцэптуальных падыходаў да арганізацыі дзяржаўнага кантролю (нагляду), якія прымяняюцца дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнай саюза, у сувязі з падпісаннем Пагаднення не патрабуецца.

Рэалізацыя прынцыпаў і падыходаў ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю дасць магчымасць прадухіліць абарот на рынку тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнай саюза, павысіць эфектыўнасць выканання гэтых патрабаванняў, а галоўнае, забяспечыць належны кантроль за бяспекай і якасцю прадукцыі, якая знаходзіцца на рынку краіны.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказны дэпутат: Гранкоўскі Аляксандр Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.06.2021

2. Падрыхтоўка да аднаго чытання

3. Адно чытанне
Статус: Прыняты ў адным чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by