Палата Представителей
Национального Собрания
Республики Беларусь
Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў | Афiцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб міжнародных камбінаваных перавозках грузаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4982
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2018 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб міжнародных камбінаваных перавозках грузаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб міжнародных камбінаваных перавозках грузаў, якое падпісана ў г. Мінску 14 лютага 2018 года.

Гэта Пагадненне заключана ў мэтах прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем грузавых перавозак з выкарыстаннем некалькіх відаў зарэгістраванага на тэрыторыі Беларусі і Турцыі транспарту (чыгуначнага, воднага і аўтамабільнага), а таксама транзітам праз іх тэрыторыі.

У прыватнасці, рэгламентуюцца:

парадак ажыццяўлення камбінаваных перавозак з суправаджэннем (перавозка грузавога аўтатранспартнага сродку, якое суправаджаецца кіроўцам, з выкарыстаннем іншага віду транспарту (напрыклад, чыгуначнага або воднага));

парадак ажыццяўлення перавозкі без суправаджэння (перавозкі грузавога аўтатранспартнага сродку, які не суправаджаецца кіроўцам, з выкарыстаннем іншага віду транспарту (напрыклад, цягніка або парому) або перавозкі кантэйнераў і здымных кузавоў з выкарыстаннем некалькіх відаў транспарту);

парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы;

парадак стварэння і дзейнасці Сумеснай камісіі, абмену інфармацыяй паміж кампетэнтнымі органамі Беларусі і Турцыі і інш.

У адпаведнасці з артыкулам 3 названага Пагаднення кампетэнтным органам у Рэспубліцы Беларусь вызначана Міністэрства транспарту і камунікацый, у Турэцкай Рэспубліцы — Міністэрства транспарту, марскіх спраў і камунікацый.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Чэкан Святлана Уладзіславаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна галоўны саветнік аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 23.08.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by