Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4905
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 кастычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Пагадненнем прадугледжваецца бязвізавы ўезд, выезд і знаходжанне грамадзян Беларусі і Грузіі на тэрыторыі дзяржаў бакоў тэрмінам не болей 90 дзён у каляндарным годзе c даты першага ўезда.

Палажэнні Пагаднення не вызваляюць грамадзян ад неабходнасці выконваць правілы рэгістрацыі і перамяшчэння замежных грамадзян на тэрыторыі бакоў.

Ратыфікацыя і рэалізацыя палажэнняў гэтага міжнароднага дагавора дазволяць спрасціць парадак узаемных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь і Грузіі, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты, і, несумненна, нададуць новы імпульс развіццю двухбаковых сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гаспадарчай, навуковай і культурнай абласцях.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.08.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Сайганава Таццяна Іванаўна
Адказны работнік Сакратарыята: Кісялёва Марына Аляксандраўна — саветнік-кансультант аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Адно чытанне
Усе законапраекты