Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: (увах. № 4608)
Апісанне законапраекта

25 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года» (далей ― праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 жніўня 2017 года.

Праект Закона падрыхтаваны ў адпаведнасці з артыкулам 5 Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года (далей ― Канвенцыя) з мэтай надзялення ўпраўленняў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску паўнамоцтвамі па ажыццяўленні непасрэдных зносін з кампетэнтнымі органамі дзяржаў ― удзельніц Канвенцыі.

Прыняцце праекта Закона дасць магчымасць устанавіць прамыя кантакты паміж тэрытарыяльнымі следчымі падраздзяленнямі дзяржаў –удзельніц Канвенцыі, паскорыць выкананне даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах, а таксама будзе садзейнічаць скарачэнню тэрмінаў папярэдняга следства і забеспячэнню прынцыпу няўхільнасці крымінальнай адказнасці за ўчыненыя злачынствы.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Баранік Васілій Міхайлавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Дабрыян Уладзімір Пятровіч ― загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.08.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Адно чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by