Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1733
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», які унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання)» (далей — Закон), абумоўленая неабходнасцю ўдасканалення прынцыпаў арганізацыі індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку звестак аб грамадзянах, на якіх распаўсюджваецца дзеянне заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні і прывядзення яго асобных палажэнняў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2020 года № 48 «Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».

Законапраектам прадугледжваецца:

выкладанне ў новай рэдакцыі тэрмінаў «застрахаваная асоба», «індывідуальны (персаніфікаваны) улік у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» і ўдакладненне тэрміна «страхавы стаж»;

дапаўненне ў якасці плацельшчыка ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне арганізацыяй, у якой забяспечваўся грашовым забеспячэннем вайсковец тэрміновай ваеннай службы;

дапаўненне абавязкамі плацельшчыка страхавых узносаў прадстаўляць пэўныя звесткі, неабходныя для вядзення персаніфікаванага ўліку;

ўдакладненне пераліку органаў, якім могуць прадастаўляцца звесткі персаніфікаванага ўліку, вызначыўшы іх права на атрыманне такіх звестак у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Законапраектам таксама прадугледжваецца выкладанне ў новай рэдакцыі артыкула 6 Закона, які адлюстроўвае змест індывідуальнага асабовага рахунку застрахаванай асобы, у частцы яго дапаўнення інфармацыяй пра прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку ў выпадку калі ранейшыя былі зменены пасля рэгістрацыі застрахаванай асобы ў органах, якія ажыццяўляюць персаніфікаваны ўлік; сумах налічаных і выплачаных страхавых узносах; звестках аб працоўнай дзейнасці; прычынах налічэння выплат (даходу), на якія налічваюцца ўзносы, ніжэй за ўзровень месячнай мінімальнай заработнай платы; даце прызначэння і (або) атрымання пенсii або дапамогi; перыядах атрымання штомесячнай даплаты да заработнай платы замест прафесійнага пенсіённага страхавання; інш. звестках.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка артыкула 9 Закона, які рэгулюе правы і абавязкі застрахаваных асоб. Так, у частцы правоў застрахаванай асобы прапануецца:

выключыць патрабаванне да органаў, якія ажыццяўляюць персаніфікаваны ўлік, удакладнення і (або) дапаўненні звестак, якiя змяшчаюцца ў індывідуальным асабовым рахунку;

дапоўніць правам застрахаванай асобы пры ўмове адмовы плацельшчыка страхавых узносаў ва ўдакладненні і (або) дапаўненні звестак, якiя змяшчаюцца ў індывідуальным асабовым рахунку, звяртацца ў орган, які ажыццяўляе персаніфікаваны ўлік, і (або) з заявай у суд.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Сільчонак Павел Мацвеевіч


Адказны работнік Сакратарыята: Атрушкевіч Алена Анатольеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія

2. Першае чытанне
3. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме