Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4048
Апісанне законапраекта

9 красавіка 2020 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай навацыяй з’явілася дапаўненне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі» тэрмінам «пашпарт племянной жывёлагадоўлі», паколькі адсутнасць такога дакумента заведама ставіць Рэспубліку Беларусь у няроўныя ўмовы з іншымі краінамі пры рэалізацыі племянной прадукцыі (матэрыялу) за межы рэспублікі.

Да другога чытання законапраект дапоўнены даручэннем аб рэалізацыі яго палажэнняў у сувязі з неабходнасцю прыняцця нарматыўнага прававога акта Урада Рэспублікі Беларусь аб ўстанаўленні патрабаванняў да лабараторый, якія ажыццяўляюць правядзенне генетычнай экспертызы.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах прывядзення палажэнняў Закона «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі» у адпаведнасць з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 106 «Аб дзяржаўных праграмах і аказанні фінансавай падтрымкі», ад 25 ліпеня 2016 г. № 289 «Аб парадку фарміравання, фінансавання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм», ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», ад 28 лютага 2018 г. № 91-дсп «Аб структуры і колькасці дзяржаўных органаў» і законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» і «Аб нарматыўных прававых актах».

 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Ляўчук Аляксандр Георгіевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна  –  галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы»

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.07.2019
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by