Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў вобласці экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4714
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў вобласці экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пратакол падпісаны ў г. Маскве 13 красавіка 2017 года. Ён прызваны садзейнічаць стабільнай загрузцы вытворчых магутнасцей айчынных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу і павышэнню эфектыўнасці функцыянавання нафтаперапрацоўчай галіны Рэспублікі Беларусь за кошт:

забеспячэння паставак усяго аб’ёму расійскай нафты (24 млн. тон) у Рэспубліку Беларусь трубаправодным транспартам; 

рэалізацыі ў 2017 — 2019 гг. механізма прамых паставак нафты ў аб’ёме да 6 млн. тон штогод за граніцы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза;

выключэння абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па пастаўцы на расійскі рынак аўтамабільных бензінаў у аб’ёме 1 млн. тон у год, якія будуць рэалізаваны за граніцамі мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза з выплатай вывазной мытнай пошліны ў бюджэт Рэспублікі Беларусь.

Ратыфікацыя Пратакола будзе спрыяць росту велічыні даходаў бюджэту Рэспублікі Беларусь у цэлым і прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай галіны ў прыватнасці.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.08.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Салаўёў Пётр Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Беразоўская Юлія Ігараўна – саветнік-кансультант адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
Адно чытанне
Усе законапраекты