Национальное собрание Республики Беларусь
ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ
ПОИСК:  
Найти
   
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Рассмотрение обращений граждан
Работа в избирательных округах
Архив



27 апреля 2007


27 красавіка 2007 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, на якім падведзены першапачатковыя вынікі разгляду ў пастаянных камісіях і Галоўным экспертна-прававым упраўленні Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“, унесенага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 красавіка 2007 года.

 

 

Вывучэнне ў пастаянных камісіях і Галоўным экспертна-прававым упраўленні Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ паказала, што законапраект павінен быць у пэўнай ступені дапрацаваны. Так, напрыклад, артыкул 3 праекта Закона не ахоплівае ўсіх суб’ектаў, на якіх павінна распаўсюджвацца дзеянне Закона і якія павінны выконваць нормы, накіраваныя на правільнае выкарыстанне правіл арфаграфіі і пунктуацыі. Есць таксама і некаторыя іншыя заўвагі як па праекту Закона, так і па саміх правілах, на што дэпутаты звярнулі ўвагу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія былі запрошаны для ўдзелу ў пасяджэнні.

 

 

 

У выніку абмеркавання пытання Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу прыняла рашэнне звярнуцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з просьбай прадставіць у Камісію наступныя дакументы, неабходныя для далейшай работы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ для разгляду ў першым чытанні:

 

1. Фінансавае абгрунтаванне законапраекта, у якім асобнымі радкамі ўказаць колькасць дадатковых фінансавых сродкаў, што пойдуць на:

– тэрміновае перавыданне ўсіх падручнікаў, вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове;

– тэрміновае перавыданне ўсіх без выключэння слоўнікаў беларускай мовы;

– паступовае перавыданне ўсіх падручнікаў, выдадзеных на беларускай мове;

– перападрыхтоўку выкладчыкаў пачынаючы ад настаўнікаў пачатковых класаў і заканчваючы прафесарска-выкладчыцкім складам ВНУ;

– перапрацоўку і перавыданне вучэбных планаў і праграм па беларускай мове;

– змену шыльдаў з надпісамі назваў устаноў, арганізацый, населеных пунктаў, вуліц і г.д., у якіх адбубуцца змены, а таксама пячатак, штампаў і г.д., унясенне змяненняў у статуты згаданых устаноў і арганізацый.

 

2. Згоду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў законапраекта, паколькі ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законапраекты, вынікам якіх можа быць павелічэнне дзяржаўных расходаў, могуць уносіцца ў Палату прадстаўнікоў толькі з дазволу Кіраўніка дзяржавы.

 

3. Дадатковае абгрунтаванне неабходнасці выбрання формы закона для зацвярджэння новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

 

4. Праект нарматыўнага дакумента аб парадку правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, выпускных і ўступных экзаменаў па беларускай мове ў выпадку прыняцця новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

 

5. Копію загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь аб стварэнні рабочай групы па распрацоўцы новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.


© 2004 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.